Пачаткоўцу
Ананімныя Наркаманы — гэта бясплатная ананімная супольнасць, якая дапаможа табе адмовіцца ад наркотыкаў і навучыцца жыць без іх.
Сходы праходзяць па ўсім свеце
Сходы праходзяць па ўсім свеце круглымі суткамі. Не патрабуюцца ніякія дакументы, можаш назваць сваё сапраўднае ці выдуманае імя, прыйсці і выйсці ў любы момант.
Адзіная ўмова
Усё, што патрэбна, каб стаць удзельнікам Ананімных Наркаманаў — гэта жаданне спыніць ужываць наркотыкі.
Ніхто цябе не асудзіць, калі прыйдзеш на першыя сходы яшчэ ўжываючы наркотыкі. Многія з нас пачыналі менавіта так.
Любыя наркотыкі
Няважна, якія менавіта наркотыкі ты прадпачытаеш. Ананімныя Наркаманы дапамагаюць адмовіцца ад любых рэчываў, якія змяняюць свядомасць.
Незалежная супольнасць
Ананімныя Наркаманы не маюць сувязі з рэлігіяй, палітыкай, медыцынай.
Бясплатна
У нашай супольнасці няма ніякіх узносаў ці іншых аплат «за ўдзел».
Ананімнасць
Для нас вельмі важна захаванне ананімнасці, таму просім не разглашаць інфармацыю, пачутую на сходах.
Праграма працуе
Групы Ананімных Наркаманаў і праграма 12 Крокаў дапамаглі многім залежным. Магчыма, дапамогуць і табе. Паспрабуй!